Музей боевой славы

О музее

У 1972 годзе на базе Курынскай васьмігадовай школы быў створаны музей, які насіў імя Героя Савецкага Саюза М.Ф. Сільніцкага. З цягам часу музей папаўняўся новымі экспанатамі і ў 1989 годзе быў рэарганізаваны ў музей баявой славы. Вялікі ўклад у стварэнне і развіццё музея ўнеслі былыя дырэктары школы Арцёменка Г.Е. і Чарняўская Б.Ф. Працягвалі работу ў музеі настаўнікі гісторыі Анашка С.І., Цапко В.М. Сённяшні музей баявой славы складаецца з 4-х раздзелаў.

 Першы раздзел «Гады перадваенныя» прысвечаны гісторыі нашай мясцовасці ад сівой даўніны. У ім прадстаўлены прадметы і рэчы быту беларускага селяніна. Менавіта ў гэтым раздзеле можна даведацца аб версіі паходжання назвы вёскі Курына, прайсціся па вуліцах тагачаснай вёскі і пазнаёміцца з гісторыяй Свята-мікалаеўскай царквы, земскай бальніцы, школы і першым калгасам. На аснове гэтага раздзела створаны «Летапіс курынскай зямлі».

Вялікую цікавасць выклікаюць матэрыялы другога раздзела «Вялікая Айчынная вайна». У экспазіцыю ўваходзяць прадметы і рэчы, якія служылі людзям  у часы ваеннага ліхалецця: каскі, салдацкія кацялкі і біклажкі, рэшткі зброі, адзенне салдата. На асобных стэндах знаходзяцца фотаздымкі ўдзельнікаў вайны, партызанскага руху, сярод якіх і здымак нашага земляка, партызана-кулямётчыка атрада Райцава, Героя Савецкага Саюза М.Ф. Сільніцкага. 15 мая 1942 года за геройства, праяўленае ў партызанскай барацьбе супраць акупантаў, М.Ф. Сільніцкаму пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

         Цікавым экспанатам гэтага раздзела з’яўляецца макет зямлянкі часоў ВАВ.

Сабраныя фотаздымкі, пісьмы, асабістыя рэчы тых, каго апаліла вайна на гітлераўскіх фабрыках знішчэння, занялі сваё месца ў трэцім раздзеле «За гэтай сцяной стогне зямля». Сярод вязняў і былы дырэктар Курынскай школы Сцепянкоў Андрэй Якаўлевіч, які прайшоў праз турму г. Данцынга, потым канцлагер Штутгаф, лагер смерці Бухенвальд.

І чацвёрты раздзел «Подзвіг бацькоў - сынам у спадчыну» прысвечаны сучаснаму і будучаму пакаленню, якое павінна ганарыцца геройствам сваіх бацькоў і захоўваць гэтыя падзеі ў сваёй памяці, каб больш не паўтарыць лёс сваіх продкаў. Так, мы не маем права на бяспамяцтва. Мы павінны берагчы і вывучаць сваю гісторыю, бо без ведання мінулага нельга пабудаваць шчаслівае будучае.

Па ініцыатыве Генеральнай пракуратуры па ўсёй краіне створаны музейныя экспазіцыі, прысвечаныя генацыду беларускага народа. У нашым  школьным музеі гэта  экспазіцыя “Без срока давности”, дзе захоўваюцца матэрыялы    пра   карныя   аперацыі  і  лагераў смерці, успаміны  вязняў.

          Экспанаты і матэрыялы музея часта становяцца аб’ектамі даследча-пошукавай дзейнасці ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Малая радзіма”.

У 2012 годзе ў рукі  гурткоўцаў трапіла даведка аб узнагароджванні аднавяскоўца Аляксандра Клімовіча веласіпедам у сувязі з яго дэмабілізацыяй у 1946 годзе. Дадзены дакумент быў прадстаўлены ў форме мультымедыйнай прэзентацыі да конкурсу ”Гісторыя аднаго экспаната“.

Пошук інфармацыі аб дзейнасці Першай Віцебскай партызанскай брыгады прывяла гурткоўцаў да Ганчарова А.А. – былога настаўніка гісторыі Вярхоўскай школы. Анатоль Аляксандравіч Ганчароў у 2013 годзе выдаў кнігу ”Первая Витебская партизанская бригада (1941-1943 годы)“, якая ўтрымлівае краязнаўчы матэрыял, карысны для работы музея баявой славы. Кніга Ганчарова А.А. была перададзена ў фонд школьнага музея.

Да 70-годдзя вызвалення вёскі Курына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў  у 2013 годзе было праведзена даследаванне  баявога шляху 334-й Казанскай стралковай дывізіі, якая вызваляла Курынскую зямлю ў снежні 1943 года.  Дадзеныя матэрыялы былі выкарыстаны пры правядзенні мітынга-памяці ”Гарэў мой край у полымі вайны“ і стварэнні відэароліка ”70 гадоў з дня вызвалення Курынскага краю“.

На працягу 2013-2015 гадоў гурткоўцамі і настаўнікамі  была праведзена даследчая работа пра лёсы землякоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны апынуліся ў фашысцкіх концлагерах. Вынікам гэтай сумеснай  дзейнасці стаў зборнік інфармацыйных матэрыялаў па патрыятычнаму выхаванню падлеткаў і моладзі ”За гэтай сцяною стогне зямля…“.

За некалькі дзесяцігоддзяў у фондзе музея сабралася калекцыя ўспамінаў ветэранаў, вязняў фашысцкіх концлагераў, мясцовых жыхараў, вучняў школы. Дадзены збор называецца ”Жывыя галасы гісторыі“.

У 2020 годзе на адрас Курынскага сельсавета прыйшла просьба  ад грамадзяніна  города  Санкт-Пецярбурга Белянкова Валерыя Дзмітрыевіча   даслаць горстку зямлі з брацкай магілы  вёсцы Задзвіння, бо там  пахаваны  яго цесць Іваноў Андрэй Міхайлавіч. Просьба былы выканана. Атрымалі падзяку.

У перыяд гэтага навучальнага года для выхаванцаў дзіцячага садка была праведзена азнаямляльная экскурсія ў музеі баявой славы. Для вучняў былі распрацаваны і праведзены тэматычныя ўрокі-экскурсіі згодна плану работы. Педагогі, вучні, адміністрацыя прыкладвае ўсе намаганні, каб музей быў не проста сховішчам матэрыялаў мінулага, а каб ён садзейнічаў фарміраванню ў вучняў высокіх грамадзянскіх якасцей, выхоўваў пазнавальныя інтарэсы, развіваў іх здольнасці, уплываў на поспехі школы, павышаў грамадскую актыўнасць настаўнікаў і школьнікаў.

свернуть

Кружок на базе музея

Расписание

работы объединений по интересам 

на 2026/2027 учебный год

 

№

п/п

День

недели

Время

проведения

Место

проведения

Кружок

Педагог

дополнительного образования

1

Среда

Суббота

15.45 – 16.30

12.15 – 13.00

Музей

Музей

“Малая родина”

Колосова Лилия Викторовна

свернуть

ФОТО музея

Виртуальная экскурсия по музею